Германія і ЗША пагражаюць Расіі новымі санкцыямі за зрыў Мінскіх дамоўленасцяў

Германія і ЗША папярэдзілі Расію, што парушэнне Мінскіх пагадненняў і спробы сепаратыстаў захапіць новыя тэрыторыі ва Украіне будуць мець для яе негатыўныя наступствы.



sankcii1.jpg

Пра гэта ішла размова на перамовах дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Сьюзан Райс і кіраўніка МЗС ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера ў Вашынгтоне.

"Дарадца Райс і міністр замежных спраў Штайнмаер падкрэслілі, што цана для Расіі будзе павялічаная ў выпадку новых парушэнняў Мінскіх пагадненняў або захопу прарасейскімі сепаратыстамі новых тэрыторый", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Белага дома пасля сустрэчы Райс і Штайнмаера ў Вашынгтоне.

Суразмоўцы дамовіліся пра "неабходнасць рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў  ўсімі бакамі, што прадугледжвае спыненне ўсіх баявых дзеянняў, супрацоўніцтва з АБСЕ і вызваленне ўсіх закладнікаў". Прадстаўнікі ЗША і Германіі падкрэслілі важнасць таго, каб АБСЕ магла пракантраляваць адвод цяжкіх узбраенняў і вызваленне ўсіх палонных.

Райс і Штайнмаер таксама прызналі, што Украіне трэба дапамагчы стабілізаваць эканоміку і закласці аснову для будучага росту.

Падчас вашынгтонскіх сустрэаў  Штайнмаер заявіў, што нягледзячы на ​​першыя поспехі ў дээскалацыі напружанасці ва Украіне, неабходна працягваць аказваць ціск на ўдзельнікаў канфлікту, каб тыя спынілі "штодзённыя парушэнні перамір'я".

Deutsche Welle