Федэрыка Магерыні: ЕС павінен павялічыць ціск на Расію

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні лічыць неабходным узмацніць ціск на Расію ў пытанні спынення агрэсіі супраць Украіны.



federyka_maheryni.jpg

У інтэрв'ю CNN яна заявіла, што зробленая ёй раней заява пра нібыта магчымае паслабленне санкцый у дачыненні да Масквы была ўспрынята няправільна.
«Не толькі маніторынг сітуацыі на ўсходзе Украіны будзе ўплываць на нашу санкцыйную палітыку, але і непрызнанне анэксіі Крыму застанецца адной з базавых умоў таго, што санкцыі ў дачыненні да Расіі будуць дзейнічаць і далей», — запэўніла прадстаўнік ЕС.
«Расійская эканоміка пакутуе, расіяне пакутуюць з-за гэтага. Што не мяняецца, дык гэта фактычныя паводзіны Расіі, і нам паступаюць супярэчлівыя сігналы: у адзін дзень расійскія лідэры робяць публічныя заявы аб прыхільнасці «мінскім дамоўленасцям», але на наступны дзень нічога не адбываецца, наадварот, сітуацыя пагаршаецца», — адзначыла Магерыні.
«Я думаю, што мы павінны павялічыць палітычны і дыпламатычны ціск на Расію», — падкрэсліла яна.
Пры гэтым прадстаўнік ЕС адзначыла, што Пуціну не ўдалося раскалоць ЕС, якімі б рознымі не былі краіны, якія ў яго ўваходзяць, хоць для захавання такога адзінства і прыходзіцца часам прымаць «складаныя рашэнні».
zn.ua