Фяльшцінскі: Для прадухілення эскалацыі ёсць толькі адзін рэцэпт: вызваленне ад Расіі і Лукашэнкі

Доктар гістарычных навук, суаўтар кніг «ФСБ узрывае Расію» і «Трэцяя сусветная: Бітва за Украіну» Юрый Фяльшцінскі даў інтэрв'ю выданню «Дэталі», дзе сказаў, з якой мэтай могуць перакінуць «вагнераўцаў» у Беларусь і што неабходна зрабіць, каб не дапусціць эскалацыі і ядзернай вайны.

Юрый Фяльшцінскі

Юрый Фяльшцінскі

— Быць можа, перадыслакацыя «вагнераўцаў» тлумачыцца неабходнасцю ўзяць пад кантроль перамешчаныя ракеты?

Фяльшцінскі: «Мы яшчэ паглядзім, ці адбудзецца гэта перакідка, якая ўжо заяўлена, але тым не менш яшчэ не адбылася. Але адначасовае знаходжанне ў Беларусі і «вагнераўцаў», і ядзернай зброі робіць сітуацыю надзвычай выбухованебяспечнай.

Не кажучы ўжо пра тое, што пад прыкрыццём «вагнераўцаў» Расія можа пачаць размяшчаць у Беларусі яшчэ і стратэгічную ядзерную зброю — тады пад пагрозай ядзернага ўдару апынецца ўся Еўропа. Разлік Пуціна можа заключацца ў тым, што калі ядзерны ўдар нанясе Беларусь, то ўдар у адказ таксама прыйдзецца па Беларусі, а не па Расіі.

Прычым ён не будзе ядзерным, бо НАТА пабаіцца ўцечкі радыяцыі за межы Беларусі. Менавіта з гэтай прычыны Расія не анексавала Беларусь, акупаваную яшчэ ў 2021 годзе. Менавіта з гэтай прычыны тактычная ядзерная зброя перакідваецца ў Беларусь, а не ў Калінінградскую вобласць, стратэгічна размешчаную больш выгадна.

Для прадухілення гэтай эскалацыі ёсць толькі адзін рэцэпт: вызваленне Беларусі ад расійскай акупацыі і звяржэнне рэжыму Лукашэнкі. Яшчэ да перакідвання ў Беларусь ядзернай зброі я сцвярджаў, што гэта адзіны спосаб прадухіліць перарастанне гэтай вайны ў ядзерную.

Цяпер, калі там з'яўляецца ўжо ядзерная зброя, ды яшчэ і разам з «вагнераўцамі», гэтая задача з'яўляецца тым больш неадкладнай. Паглядзім, як будзе рэагаваць на новую пагрозу НАТА, і ці будзе».