Фатограф НЧ Аляксандр Зяньковіч атрымаў 13 сутак
Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска Алена Жывіца 3 лістапада ўзнагародзіла наша фотакарэспандэнта Аляксандра Зяньковіча 13 суткамі адміністрацыйнага арышту па абвінавачванні па арт. 23.4 (непадпаракаванне законнаму патрабаванню службовай асобы).
Аляксандр быў затрыманы 1 лістапада падчас працы на Маршы ў раёне метро "Маскоўская". На ім быў бэйдж з пазнакай выдання, пры ім было рэдакцыйнае пасведчанне і заданне. Фотакора даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе ён прабыў да позняга вечара, пасля чаго Сашу завезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Разгляд справы ў судзе прайшоў хутка і прадказальна, сумнавядомай суддзі Алене Жывіца нават сведкі былі не патрэбныя (яны не з'явіліся ў суд), каб вынесці прысуд — 13 сутак.
Дарэчы, учора таксама 13 сутак ад Алены Жывіца атрымала 20-гадовая Яна Трусіла, яшчэ адзін фотакор "Новага Часу". Яе вінавацілі па арт. 23.34 і 23.4
Наш фотакор Дзмітрый Дзмітрыеў, таксама затрыманы 1 лістапада і дастаўлены ў Партызанскі РУУС, быў асуджаны ўчора на 10 сутак па арт. 23.34.
Вось такая аднастайнасць адносна фотакарэспандэнтаў "Новага Часу".