Дзярждэп ЗША: Мы не забылі несправядліва зняволеных у Беларусі

«Мы помнім пра тых, хто быў несправядліва зняволены, і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і поўнай павагі іх палітычных і грамадзянскіх правоў».



787bfae9_f9c1_4bbf_97ca_109560c43d12_w640_r1_s.jpg

Гэтак напісала прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Джэн Сакі ў заяве, прымеркаванай да 4-й гадавіны жорсткага разгону пратэсту ў Менску 19 снежня 2010 году.

«Мы таксама заклікаем Беларусь ушанаваць сумесную заяву ЗША і Беларусі ў снежні 2010 году, у якой прызнаецца, што пашырэнне павагі да дэмакратыі і правоў чалавека застаецца істотным для прагрэсу Беларусі і яе грамадзян ды з'яўляецца галоўнай умовай паляпшэння двухбаковых адносін,» — дадала Джэн Сакі.

(1 снежня 2010 году ў супольнай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, гаварылася таксама аб тым, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану.)

Цяперашняя заява Джэн Сакі падкрэслівае, што ўшанаванне дэмакратычных каштоўнасцяў Мінскам будзе асабліва важным у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2015 года і ўмацуе суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, «якія Злучаныя Штаты адназначна і цвёрда падтрымліваюць».

www.svaboda.org