Ціханоўская ініцыюе стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра на базе BYPOL

Ён будзе выконваць шэраг задач па распрацоўцы стратэгічнай і тактычнай дзейнасці па аднаўленні ў Беларусі законнасці, сказана ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай.

2021_02_26_18.18.05.jpg

Паведамляецца, што Сітуацыйна-аналітычны цэнтр будзе выконваць наступныя задачы:
— стратэгічнае планаванне і распрацоўка тактычных дзеянняў па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку;
— збор і аналіз аператыўна значнай інфармацыі, у тым ліку аб пратэснай актыўнасці ў Беларусі;
— каардынацыя дзеянняў актыўных груп, ініцыятыў і арганізацый;
— кансультаванне і падтрымка аб'яднанняў актывістаў для забеспячэння іх бяспекі;
— уцягванне і ўзаемадзеянне з дзеючымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў і сілавых структур;
— нейтралізацыя пагроз незалежнасці Беларусі.
Святлана Ціханоўская: «Праца BYPOL ужо дапамагла беларусам даведацца, што сярод людзей, якія носяць пагоны, дастаткова патрыётаў. Яны, як і ўсе мы, хочуць аднавіць законнасць у нашай краіне. І цяпер, калі беларусы нарошчваюць пратэсную актыўнасць, я даручаю BYPOL стварыць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр. Яго мэта — скаардынаваць дзеянні актывістаў і павысіць эфектыўнасць нашай барацьбы за свае правы і свабоды. Я веру, што гэты крок дапаможа ўсім нам атрымаць доўгачаканую перамогу».