Чарговыя прысуды за Плошчу
Да двух год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду прыгаворана судом Заводскага раёна Мінска вядомая беларуская журналістка, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго давераная асоба Ірына Халіп. Кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбывання пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Кіраўнік штаба яшчэ аднаго прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў прыгавораны да двух год пазбаўлення волі ўмоўна.
Да двух год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду прыгаворана судом Заводскага раёна Мінска вядомая беларуская журналістка, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя
Саннікава і яго давераная асоба Ірына Халіп. Кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбывання пакарання
ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Кіраўнік штаба яшчэ аднаго прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў прыгавораны да двух год пазбаўлення волі
ўмоўна.
Такі вердыкт агучыла раніцай 16 мая суддзя Жана Брысіна, якая цалкам пагадзілася з патрабаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы. Згодна рашэння суда, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, якія да вынясення
выраку знаходзіліся ў следчым ізалятары КДБ, а таксама Ірыну Халі, якая апошнім часам была пад хатнім арыштам, вызвалілі наўпрост у зале суда. Дзясяткі людзей, большасць з якіх не змагла патрапіць у
залу і пачуць прысуд, у калідоры сустрэла палітвязняў гучным “Жыве Беларусь! і апладысментамі.
Ірына Халіп найперш падзякавала сваім бацькам і маці свайго мужа, на долю якіх, па словах Ірыны, за гэты час выпалі нечалавечыя выпрабаванні. “Не мы, а нашы бацькі сапраўдныя
героі, - падкрэсліла журналістка, якая шчыра падзякавала і сваіх калег па прафесійным цэху за падтрымку яе сям’і ўвесь час пасля 19 снежня.
Першае, што яна зробіць, гэта напіша ліст свайму мужу Андрэю Саннікаву, асуджанаму 14 мая на пяць год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пад хатнім артыштам, па словах Ірыны, яна не мела
магчымасьці ліставацца з мужам. Андрэй Саннікаў, паведаміла Ірына, даслаў ліст з вершамі, каб павіншаваць сына Даніка, якому 15 мая споўнілася чатыры гады, з днём нараджэння. Другое, што збіраецца
зрабіць Ірына Халіп, гэта памяняць замкі ў хаце, бо ключы ад іх з Андрэем кватэры гулялі па руках увесь гэты час, пакуль яны абодва знаходзіліся ў турме КДБ. “І трэцяя рэч - я найму брыгаду
санітараў, хімікаў і іншых пабытавікоў для ачысткі кватэры, каб нават духу КДБ-шнікаў у ёй не засталося, - заявіла Ірына.
Ірына Халіп і маці Андрэя Саннікава Ала Уладзіміраўна
Ірына Халіп і маці Андрэя Саннікава на вынясенні прысуду
Па словах журналісткі, вынесены ёй прысуд можна параўнаць з узяццем у закладнікі, бо за самае нязначнае парушэнне яна можа зноў апынуцца ў вязніцы. А праз два гады яе зноў будуць судзіць, каб
вызначыць, ці выправілася яна, і тады зноў будзе вырашацца лёс журналісткі.
Павел Севярынец, падзякаваўшы ўсіх прысутных за падтрымку і салідрнасць, абняўся з блізкімі, найперш з маці Таццянай, пасля чаго літаральна паляцеў у суд Фрунзенскага раёна, дзе судзяць іншых
“палітычных, у тым ліку яго паплечніцу Насту Палажанку. Сяргей Марцалеў сказаў, што пасля выхаду з-за кратаў будзе змагацца за вызваленне асуджаных палітзняволеных.
І самі асуджаныя, і праваабаронцы, і адвакаты лічаць вынесеныя 16 мая прысуды незаконнымі і неспрвядлівымі, таму вырак суддзі Брысінай цягам дзесяці дзён мае быць абскарджаны ў вышэйшую судовую
інстанцыю.