Беларускія ўлады не далі візы Петрушцы Шустравай
Былую чэшскую дысідэнтку Петрушку Шустраву запрасілі ў Мінск на вечарыну памяці былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавала.
Петрушка Шустрава
Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы штамп у пашпарце.
Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў заўтрашняй вечарыны памяці Вацлава Гаўла Алесь Лагвінец.
Петрушка Шустрава — знакамітая чэшская дысідэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд — 2 гады зняволення.
Петрушка Шустрава — старшыня назіральнай рады арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якае дзейнічае ў Чэхіі. Яна ўзначаліла назіральную раду пасля смерці Вацлава Гавала.