Беларусь — паміж Нігерыяй і Кеніяй у "Індэксе адкрытасці ўрада - 2015"
Беларусь — на 78 месцы са 102 краін у "Індэксе адкрытасці ўрада - 2015". "Індэкс адкрытасці ўрада - 2015" падрыхтаваным міжнароднай няўрадавай арганізацыяй World Justice Project.
Краіны ў "Індэксе адкрытасці ўрада" ацэньваюцца па чатырох паказчыках, таму справаздача дае ўяўленне пра тое, наколькі адкрыты ўрад у той ці іншай краіне, а таксама па іншых аспектах. У тым ліку гэта: Веданне грамадзянамі законаў; Сацыяльна-эканамічны статус; Фактар адкрытасці ўрада і гендэру; механізмы абскарджвання рашэнняў дзяржорганаў.
Па кожным з паказчыкаў можна атрымаць ацэнку ад 0 (мінімум) да 1 (максімум).
Беларусь заняла 78 месца па зводнаму паказчыку з ацэнкай 0.46 (паміж Нігерыяй і Кеніяй). Лепшы вынік у Беларусі — у катэгорыі "механізмы абскарджвання" — 52 месца
(0.55), горшы — у катэгорыі "грамадзянскі ўдзел" (93 месца з ацэнкай 0.36).
Расія ў падрыхтаванай справаздачы на 67 месцы, Украіна — 43 месца, Польшча — 20 месца.
У пяцёрку лідэраў рэйтынгу ўвайшлі Швецыя, Новая Зеландыя, Нарвегія, Данія і Нідэрланды. Апошнія чатыры месцы падзялілі Іран, М'янма, Узбекістан і Зімбабвэ.
Індэкс адкрытасці ўрада распрацаваны ў 2014 годзе і вымярае дасягнення краін свету з пункту гледжання забеспячэння універсальных прынцыпаў адкрытасці органаў дзяржаўнай улады і інфармаванасці грамадства аб іх дзейнасці. Даследчыкі атрымліваюць дадзеныя ад экспертнай супольнасці і апытанняў грамадскага меркавання.