БХД: Беларусь па ўзроўні свабоды інтэрнэту апусцілася да Кітаю, Ірану, Кубы
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць пратэст супраць беспрэцэдэнтнай цэнзуры ў беларускім інтэрнэце. Распачатыя 19 снежня 2014 года рэпрэсіі параўнальныя з рэпрэсіямі 19 снежня 2010 года. За адзін дзень Беларусь па ўзроўні свабоды інтэрнэту апусцілася да ўзроўню Кітаю, Ірану, Кубы.
Заблакаваныя самыя папулярныя незалежныя інтэрнэт-сайты. Адбываецца парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сусветна прынятых норм правоў чалавека і нават дзеючага заканадаўства
Беларусі.
БХД заклікае ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі ўстаць на абарону незалежных СМІ. Мы заклікаем грамадзян Рэспублікі Беларусь далучацца да акцый салідарнасці з журналістамі,
падпісаць петыцыю на change.org, распаўсюджваць інфармацыю пра тое, як можна абыйсці блакіроўкі.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў вярнуць свабоду інтэрнэту ў Беларусі. Заклікаем усе праваабарончыя арганізацыі, урады дэмакратычных краін Еўропы звярнуць увагу на чарговы ўдар па свабодзе
слова ў Беларусі і падтрымаць беларускіх журналістаў. Мы канстатуем, што ўзнаўленне палітычных кантактаў з беларускім рэжымам заходніх палітыкаў, якія адбываліся апошнія месяцы, на жаль, не прывяло
да паляпшэння сітуацыі ў Беларусі, але было ўспрынята як праўяленне слабасці, беспрынцыповасці, як дазвол на далейшыя рэпрэсіі супраць дэмакратычнага грамадства, супраць беларускага народу.
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, як унутры краіны, так і за яе межамі, аб’яднацца для абароны беларускіх незалежных СМІ.
Абаронім незалежную прэсу — захаваем незалежную
Беларусь!
bchd.info