Апазіцыя будзе атакаваць
“Мы будзем вельмі актыўна працаваць на тое, каб прадухіліць факты парушэнняў. Каб “хапаць выбарчую камісію за руку ці яшчэ якім чынам уплываць, але каб не проста
зафіксаваць парушэнне, а яго папярэдзіць. Так акрэсліў мэту партыйнага назірання на прэзідэнцкіх выбарах адзін з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя
выбары–2010 Віктар Карняенка.
“Мы будзем вельмі актыўна працаваць на тое, каб прадухіліць факты парушэнняў. Каб “хапаць выбарчую камісію за руку ці яшчэ якім чынам уплываць, але каб не проста
зафіксаваць парушэнне, а яго папярэдзіць. Так акрэсліў мэту партыйнага назірання на прэзідэнцкіх выбарах адзін з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя
выбары–2010 Віктар Карняенка.
У гэтым, паводле словаў палітыка, палягае галоўная розніца іх кампаніі і незалежнага грамадскага назірання. Удзельнікі апошняга ў асноўным праводзяць маніторынг выбараў і канстатуюць факты
парушэння.
“Але тут няма ніякай канкурэнцыі, — падкрэсліў прадстаўнік руху “За свабоду. — Мы іх лічым нашымі партнёрамі, а ні ў якім выпадку не канкурэнтамі. І
спадзяемся, што ў нас будзе (і зараз ужо наладжваецца) добрая каардынацыя. Мы зацікаўлены перадаваць незалежным і міжнародным назіральнікам факты, якія мы атрымаем. Таму мы думаем, што дапаўняем
адзін аднаго.
Ініцыятары кампаніі плануюць вылучыць ва ўчастковыя камісіі не менш за 500 сябраў. Як зазначыў Віктар Карняенка, асноўным з чыннікаў пры фармаванні гэтага спісу будзе яго “якасць.
“Галоўнае, што гэтым людзям вельмі цяжка адмовіць паводле нейкіх разумных падстаў. Улада павінна знаходзіцца ў няёмкай сітуацыі, калі адмаўляць нам будзе складана, —
сказаў палітык.
Той жа падыход будзе ўжывацца і пры падборы назіральнікаў, якіх збіраюцца вылучыць не менш за тысячу. “Калі яны будуць вылучаны рэпрэзентатыўна па ўсёй краіне, то змогуць даць абсалютна
выразную карціну па ўсяму ходу выбарчага працэсу, — адзначыў Віктар Карняенка. — Гэтай колькасці дастаткова для таго, каб атрымаць аб’ектыўную карціну галасавання. Больш за
тое, мы плануем татальна закрыць некалькі выбарчых участкаў. Магчыма, са штодзённым кругласутачным назіраннем. Каб нашы назіральнікі ўвесь час адсочвалі падзеі, якія адбываюцца вакол выбарчага
ўчастка.
Інфармацыя пра факты парушэнняў, на думку палітыка, паспрыяе і мабілізацыі людзей на пратэст. “Па досведу 2006 года мы ведаем, як вельмі важна займець што сказаць людзям, якія прыйдуць на
плошчу, — лічыць ён. — Тое, што нас не пусцілі ў прэсу, што пасадзілі каля тысячы чалавек — гэта ўсё праўда. Але праўда, недастатковая для таго, каб лічыць выбары
несапраўднымі. Таму мы абавязкова збяром інфармацыю, якая будзе пераканаўчай для тых людзей, якія прыйдуць на плошчу, калі яна будзе.
Прадстаўнікі кампаніі ў бліжэйшы час адправяць у Цэнтрвыбаркам некалькі праектаў пастановаў, якія, на іх погляд, можна прыняць у рамках дзеючага заканадаўства. У прыватнасці, каб растлумачыць
выбарчым камісіям, як павінен здзяйсняцца падлік галасоў. “Туды мы закладваем такую норму, каб назіральнікі сапраўды маглі рэальна ўдзельнічаць у падліку галасоў. То бок, уяўляць, што
знаходзіцца ўнутры бюлетэняў, і сам працэс падліку галасоў зрабіць абсалютна адкрытым, — паведаміў яшчэ адзін каардынатар гэтай кампаніі, кіраўнік партыі “Справядлівы
свет Сяргей Калякін.
Будуць накіраваныя і прапановы па ўключэнні ў склад участковых камісій прадстаўнікоў палітычных партый. Таксама з тым, каб зрабіць выбарчы працэс “больш празрыстым і
плюралістычным.
Пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў і фармаванні тэрытарыяльных камісій, канстатаваў палітык, ЦВК прымяняе двайныя стандарты. Усе спробы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай неяк абгрунтаваць
рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі адназначна не маюць пад сабой ніякіх прававых падстаў. Паводле яе словаў, дакументы ў ЦВК па даверанасці Лукашэнкі здаў кіраўнік ініцыятыўнай групы
Аляксандр Радзькоў.
— У законе не прадугледжваецца ніякай даверанасці і прыняцця дакументаў па даверанасці, — заўважыў Сяргей Калякін. — Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай
групы Аляксандра Лукашэнкі, пададзены ў Цэнтральную выбарчую камісію з парушэннем патрабаванняў артыкула 61 Выбарчага кодэкса. І ЦВК быў абавязаны ў адпаведнасці з часткай 3 гэтага артыкула адмовіць
грамадзяніну Лукашэнку ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Такім чынам, сёння ён не можа балатавацца і прымаць удзел у выбарчай кампаніі. І рашэнне аб рэгістрацыі павінна быць
анулявана.
Прадстаўнікі кампаніі накіравалі ў Цэнтральную выбарчую камісію зварот аб выпраўленні дапушчанага парушэння заканадаўства. А таксама падрыхтаваны ліст у Генеральную пракуратуру з просьбай прыняць
меры пракурорскага рэагавання па аднаўленні законнасці.
“Калі і далей грамадзянін Лукашэнка будзе прымаць удзел у выбарчай кампаніі і тым больш будзе яе пераможцам, то выбары прызнаваць ужо сёння нельга. Чалавек абсалютна незаконна ўдзельнічае ў
выбарчай кампаніі, — лічыць Сяргей Калякін. На яго думку, улады дапусцілі буйны ляп: “Тут яны вельмі моцна пракалоліся. Бо лічаць, што ім усё дазволена, і закон адным
трэба выконваць, а другім не.
Прадстаўнікі апазіцыі не адзначылі пазітыўных зрухаў і пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Па-ранейшаму ў іх склад большасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх
аб’яднанняў не ўключылі. У той жа час праўладным грамадскім арганізацыям дадзена зялёнае святло на праход у тэрытарыяльныя камісіі. З 2 тысяч чалавек у тэрытарыяльных камісіях прадстаўнікоў
апазіцыі толькі 17, альбо меней паловы працэнта.
“Усе заявы пра нейкую лібералізацыю, пра раўнапраўе выбараў, пра тое, што ўлада будзе імкнуцца паказаць усяму свету, што тут у нас усё вельмі справядліва і дэмакратычна, не адпавядае
рэчаіснасці, — заявіў Сяргей Калякін. — Мы і далей будзем актыўна кантраляваць выбарчы працэс. І, больш за тое, як Віктар Карняенка сказаў, мы не толькі будзем фіксаваць парушэнні,
але мы пачнём актыўна атакаваць дзяржаўныя органы. Таму што вельмі важна галоснасць у гэтым пытанні, ускрыццё усіх парушэнняў і мабілізацыя грамадскасці на іх прадухіленне.