Андрэй Дзмітрыеў заявіў аб вылучэнні на пасаду прэзідэнта
Сустаршыня грамадскага аб'яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў заявіў пра свой намер вылучацца кандыдатам на пасаду прэзідэнта.
«Я, Андрэй Дзмітрыеў, збіраюся вылучацца кандыдатам у прэзідэнты», — заявіў Дзмітрыеў падчас анлайн-трансляцыі ў Facebook на старонцы аб'яднання.
Ён адзначыў, што шмат разоў дапамагаў людзям, якія трапілі ў бяду. «Умею дамагацца, каб дзяржава чула людзей. Цяпер у бядзе апынуліся мы ўсе разам. Апошнія два месяцы каманда «Гавары праўду», як і тысячы беларусаў па ўсёй краіне, шылі маскі, збіралі шчыткі, дапамагалі ўрачам, дапамагалі людзям, робячы тое, што павінна была рабіць улада. Гэта вар'яцка злуе. Гэта абурае, але і дае мне надзею. Нашы людзі, беларусы, разумныя, дзейныя і спагадлівыя. Мы ведаем, як трэба, і ўмеем дзейнічаць разам», — сказаў Дзмітрыеў.
На яго думку, «улада хворая сардэчнай недастатковасцю, а яе метады зусім састарэлі, і мы з гэтай бядой яшчэ пяць гадоў дакладна не хочам».
Сустаршыня арганізацыі Таццяна Караткевіч, якая балатавалася ў прэзідэнты ў 2015 годзе, стане кіраўніком ініцыятыўнай групы Дзмітрыева.
Як паведамлялася, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня, рашэнне прынята на пазачарговым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў пятніцу.
Папярэднія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбылася 11 кастрычніка 2015 года. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах склала 86,75%. Перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 83,5% галасоў. Лукашэнка застаецца кіраўніком Беларусі з 1994 года.
interfax.by