Акцыя «стоп-падатак» завершана. Ёсць затрыманыя

Сёння, 20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі выехалі на цэнтральныя плошчы і праспекты гарадоў, у знак пратэсту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных сацыяльных сетках.



stop_nalog_avtomobilisty_img_9056.jpg

Акцыя "стоп-падатак"

Напярэдадні ДАІ (Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі)папярэдзіла аўтааматараў пра адміністрацыйную адказнасць за перашкоды дарожнаму руху.

17-25. Як паведамляюць валанцёры, супрацоўнікі ДАІ стаяць уздоуж праспекта Незалежнасці, пачынаючы ад ад пл. Калініна. На пл.Коласа таксама ДАІ. Каля плошчы Перамогі стаіць эвакуатар.

17-40. На Кастрычнiцкай стаяць цiхары ў цывільным, у групах па 2-3 чал, з камерамi.

17-46. Узровень пробак па Яндэкс-мапе - 6 балаў, пакуль звычайна для вечара пятнiцы. ДАI з рэгулiроўшчыкамі таксама на пл.Незалежнасцi.

17-53. Да пад'езду да пл.Незалежнасці аўтобусамі перагароджаная адна з палос руху. Узровень пробак у цэнтры Менска – 7 балаў, што вышэй на за звычайную норму пятніцы. Аўтамабілі пачынаюць запаволена рухацца на аварыйках.

18-05. Аўтамабілісты пачынаюць сігналіць, Сстановяцца з паднятымі капотамі.

18-11. Ад Цырку і да плошчы Перамогі — усе суцэльна сігналяць.

18-20.  Машыну з паднятым капотам каля Палацу прафсаюзаў адагналі на пешаходную частку, нумар машыны 3037, людзі сталі на Кастрычніцкай уздоўж праспекта, пляскаюць у далоні.

18-30. Каля плошчы Перамогі міліцыя затрымала Аляксандра Францкевіча і 3 дзяўчат, піша ў Twitter Belhelcom @Belhelcom

18-44. Шмат спецназу каля праезнай часткі, яны адцясняюць людзей да метро, паведамляюць карэспандэнткі «Нашай Нівы».
18-50. Ігар Карней: Супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўвогуле рух па праспэкце Незалежнасьці ад перакрыжаваньня з вуліцай Казлова да плошчы Перамогі. Усіх паварачваюць на праспэкт Машэрава. А з плошчы Перамогі рух у напрамку Якуба Коласа працягваецца.

18-45. З боку прафсаюзаў АМАП каля 20 чал. бягуць на натоўп. АМАП пачынае ацціскаць людей.

18-45. Да назіральнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, спыталі што і навошта яны тут робяць

18-51. Да станцыі метро «Кастрычніцкая» падагналі аўтазак МАЗ. http://nn.by

19-25. Акцыя практычна завершаная. Па звестках праваабаронцаў ёсць затрыманыя сярод мінакоў. 
 

Паводле spring96.org

Фота Максіма Пушкіна , TUT.BY


stop-nalog_avtomobilisty_img_9143.jpg


stop-nalog_avtomobilisty_img_9121.jpg


stop-nalog_avtomobilisty_zam_1.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_img_9158.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_img_9183.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_zam_2.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_zam_3.jpg


stop-nalog_3_mp.jpg

 


stop-nalog_4_mp.jpg

 

stop-nalog_avtomobilisty_zam_6.jpg


stop-nalog_avtomobilisty_zam_4.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_zam_5.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_zam_7.jpg

stop-nalog_avtomobilisty_zam_8.jpg

 
 

ть полностью:  http://auto.tut.by/news/road/379778.html