АГП не давялося ладзіць зезд на свежым паветры

У Мінску распачынаецца справаздачна-выбарны з'езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі.



428969c4_7ace_4358_8fc7_50165b54e36d_w640_r1_s_1_.jpg

З'езд АГП. Архіўнае фота, 2012 год

Фактычна да апошняга была верагоднасць таго, што мерапрыемства давядзецца праводзіць на свежым паветры — партыйцаў не падтрымалі ні Міністэрства юстыцыі, ні сталічныя ўлады, ні адміністрацыі прадпрыемстваў, якія маюць вялікія залі. Аднак арганізатарам урэшце ўдалося дамовіцца з кіраўніцтвам аднаго з мінскіх гатэляў, куды і прыехалі без малога дзве сотні дэлегатаў.

У кулуарах заўважаныя і замежныя госці — у прыватнасці, сябры Партыі кансерватараў Літвы, якую ўзначальвае колішні прэм’ер-міністар Андрус Кубіліюс. Тут жа прадстаўнікі расейскага дэмакратычнага руху — вядомы апазіцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў і кіраўнік Саюзу правых сілаў Леанід Гозман.


Галоўнай адметнасцю з'езду будзе абранне прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 году. У спісе кандыдатаў — тры асобы: Аляксандр ДабравольскіАнатоль Лябедзька і Васіль Палякоў. Менавіта ім аддалі перавагу дэлегаты абласных і мінскай гарадской канферэнцыяў.


З'езд будзе праходзіць па новай формуле — без традыцыйнага дакладу старшыні партыі. Анатоль Лябедзька прапанаваў адразу пачаць адказваць на самыя надзённыя пытанні.