АГП падсумавала вынікі сваёй дзейнасці за 2011 год
Асноўным дасягненнем за гэты час яе лідары лічаць захаванне арганізацыі як такой, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў. Намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Леў Марголін адзначае таксама вялікую працу партыі ў арганізацыйным плане:

Асноўным дасягненнем за гэты час яе лідары лічаць захаванне арганізацыі як такой, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў.
Намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Леў Марголін адзначае таксама вялікую працу партыі ў арганізацыйным плане:
— У партыі з’явіліся тры новыя арганізацыі, дастаткова вялікія — у Бярозе і Пінску Брэсцкай вобласці і ў Слоніме Гродзенскай вобласці. За гэты год у партыю ўступіла 209 чалавек. Прычым размова ідзе не пра фармальнае ўступленне ў партыю, хоць і гэта ва ўмовах рэпрэсіі дастаткова важна. Гэта людзі, якія хочуць працаваць, дапамагаюць у распаўсюджванні інфармацыі, у арганізацыі сустрэч.
Старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падзяліўся планамі на будучы год:
— Мы будзем дзейнічаць пад дахам кампаніі “Пабудуем новае, захаваем лепшае. Яе цэнтральным накірункам стане фармуляванне сямі праблем, на якія мы разам са сваімі стратэгічнымі партнёрамі і прыхільнікамі сфармулюем сем адказаў, сем рашэнняў. Мы гэта называем — “Сем крокаў насустрач адзін аднаму. Мы разлічваем, што гэтыя праблемы актуальныя для падаўляючай большасці грамадзян Беларусі.
17 студзеня наступнага года Аб’яднаная грамадзянская партыя правядзе прэсавую канферэнцыю, падчас якой яе лідары агучаць першую з сямі праблемаў, якую, па іхных словах, яны ўжо пачалі вырашаць.
Радыё “Рацыя