19 студзеня круглы стол па вызваленні палітвязняў
Грамадская ініцыятыва “Нельга забыць, Рух “Разам і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашаюць усіх неабыякавых людзей узяць удзел у каардынацыйным круглым
стале па пытанні вызвалення палітвязняў, які адбудзецца ў чацвер, 19 студзеня, на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) у 12-00.
Асноўная мэта круглага стала: яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных. Галоўнае пытанне круглага стала: што рабіць далей, каб дамагчыся вызвалення людзей.

Падчас круглага стала плануецца абмен інфармацыяй па кампаніях і акцыях па вызваленні палітвязняў, праблемах палітвязняў, падвядзенне дасягнутых вынікаў за мінулы год, а таксама абмеркаванне плану
дзеянняў і магчымай супрацы ў справе вызвалення палітзняволеных.
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя:
- прадстаўнікі палітычных партый і рухаў (БНФ, АГП, партыя “Справядлівы свет, “Гавары праўду, “Рух за свабоду і
інш.)
- праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў (“Вясна-96, “ Салідарнасць, БХК, “Цэнтр прававой
трансфармацыі і інш.).
- былыя вязні і сваякі палітзняволеных.
План працы круглага стала:
1. Выступы прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў.
2. Выступы прадстаўнікоў палітычных партый, дзе будуць закранутыя пытанні:
- Што зроблена за мінулы год?
- Што неабходна рабіць зараз?
- Што можна рабіць разам дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў?
3. Выступы сваякоў палітзняволеных, актуальная інфармацыя пра стан і патрэбы кожнага палітвязня.
4. Дыскусія на тэму "Што рабіць далей дзеля вызвалення людзей з-за кратаў", абмеркаванне магчымага супольнага плана дзеянняў.
Паводле Прэс-службы БХД