Жыхар Наваполацку перадаў у музей бронзавую сякеру, якой 4 тысячы год

У Краязнаўчым музеі Полацку з'явілася зброя часоў бронзавага веку. Старажытную сякеру перадаў жыхар Наваполацка, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на сайт музея.

8ae6d2ee_ae37_4164_b9fd_4efadb7cb722_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg

«Цяпер у раздзеле, дзе прадстаўленыя прылады эпохі бронзы, з'явіўся першы металічны прадмет», — паведамляецца на сайце краязнаўчага музэю.
Бронзавая сякера датуецца II — пачаткам I тысячагоддзя да нашай эры. Такія вырабы адносяць да ранніх этапаў разьвіцця чалавечых супольнасцяў бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
Паводле svaboda.org