Зоркі ўкраінскай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ»

 Кнігарня "логвінаЎ" 22 жніўня ладзіць сустрэчу з цудоўнымі паэтамі Аляксандрам Ірванцом і Любай Якімчук.

jakim_n.jpg


У межах “Году ўкраінскай літаратуры з кнігарняй “Логвінаў", а таксама I Міжнароднага літаратурнага open-air фестывалю "Каптаруны", 22 жніўня ў кнігарні “логвінаЎ”  двое прыўкрасных сучасных паэтаў — Аляксандр Ірванец і Люба Якімчук — пачытаюць свае творы, паразважаюць пра жыццё і літаратуру, адкажуць на пытанні вядоўцаў і ўсіх ахвочых.
Мадэратары Ігар Бабкоў і Андрэй Хадановіч.
Кнігарня “Логвінаў”, праспект Незалежнасці, 37А.
Пачатак а 19.00. Уваход вольны.