Выдавецкі семінар

Дзве краіны Вышаградскай групы наведала дэлегацыя беларускіх незалежных выдаўцоў.

У галерэі “Артатэка гарадской бібліятэкі Браціславы прайшла дыскусія на тэму “Выдавецкі бізнэс у Славакіі (невялікія выдавецтвы, іх роля і функцыянаванне на рынку; аўтарскія правы; маркетынг і распаўсюд) з удзелам Attila Agoston (выдавецтва “Kalligram), Albert Marencin (“Marencin PT), KK Bagala (literarniklub.sk). Наведалі ўдзельнікі семінара і буйныя выдавецтвы “Ikar і “Slovart.

29c4a0e4ef7d1969a94a5f4aadd20690.jpg

У чэшскім Брно праца працягвалася ў выдавецтве “Vetrne mlyny і ў рэдакцыі часопіса “RozRazil.
У кангрэс-зале тэатра “Husa na provazku быў арганізаваны круглы стол на тэму “Выдавецкая справа ў Беларусі.
Гаворку “Выдавецкі бізнэс у Брно правёў Marek Seckar (“выдавецтва “Host), а міні-лекцыю “Чэшскі кніжны рынак, чытачы і электронныя публікацыі прачытаў Pavel Rehorнk (выдавецтва “Vetrne mlyny).
Пасля прагляду двух дакументальных фільмаў з цыклу “Беларусь ёсць паэзія адбыўся абмен думкамі на тэму “Літаратура і кіно (фільм і рэклама; эканамічны бок дзейнасці выдавецтва), а на заканчэнне былі рэпрэзентаваныя найбольш вядомыя сучасныя чэшскія аўтары і найбольш папулярныя кнігі.

Уладзімір Сіўчыкаў