VI Міжнародны кангрэс беларусістаў у Мінск

130 навукоўцаў з Беларусі і замежжа, якія даследуюць беларускую мову, літаратуру, культуру і гісторыю, сабраліся у  Менску, каб падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў.



skaryna3.jpg

Тут з 27 па 29 траўня  праходзіць  VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Вядома, што на Кангрэс ўжо прыехалі  сусветна вядомыя даследчыкі Джым Дынглі і Арнольд Макмілін з Вялікабрытаніі, Андраш Золтан з Вугоршчыны, Рышард Радзік, Лена Глагоўская, Яўген Мірановіч, Катажына Вашчынская з Польшчы.

Прыехалі таксама навукоўцы з Нямеччыны, Літвы, Украіны, Расіі. У гэтым годзе адсутнічаюць даследчыкі са Злучаных Штатаў Амерыкі. Ідэйны стрыжань кангрэсу  —  скарыназнаўства. Група беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам вынесе на публічнае абмеркаванне тэму кананізацыі беларускага першадрукара.

Беларускае Радыё Рацыя