Усім, хто змагаецца

Беларускі progressive rock гурт «Re1ikt» рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.

«Рэкі прабілі лёд» — так называюцца будучы рэліз і відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.



7a2347d96752880e3d58d72e9813cc14.jpg

Беларускі progressive rock гурт «Re1ikt» рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.
«Рэкі прабілі лёд» — так называюцца будучы рэліз і відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.
Кліп здымаўся ў Гомелі, бо менавіта ў рок-сталіцы Беларусі прайшла значная частка творчага шляху гурта «Re1ikt»: «Хоць пачыналі мы ў Светлагорску, але менавіта на гомельскім лэйбле ўпершыню выйшаў наш альбом, у Гомелі мы выпусцілі DVD «Акустычная тэрапія». Там жа запісалі наш трэці альбом, які выходзіць на «Вігма» пры падтрымцы BMA», — тлумачаць музыкі.
Гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду з вялікім цяплом і павагай ставяцца да калег, таму ласкава пагадзіліся ўдзельнічаць у здымках кліпа «Рэкі прабілі лёд». Яны папераменна выконваюць новую песню, як бы даючы зразумець, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа нешта зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае — захацець.
На мінулым тыдні музыкі выклалі ў сеціва ролік, які адлюстроўвае здымачны працэс. За гэты час яго прагледзелі больш за 1 000 разоў! «Я вельмі рады, што кліп і кампазіцыя выклікала такую цікавасць у слухачоў. Таму што наш новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку», — кажа музыка Аляксандр Дземідзенка.
Паглядзець і cпампаваць новы кліп «Re1ikt» можна з афіцыйнага сайта гурта: re1ikt.com. А паслухаць, якім атрымаўся новы дыск «Re1ikt», можна будзе 30 кастрычніка ў рамках канцэртнай прэзентацыі альбома «Рэкі прабілі лёд» у мінскім клубе «Re:Рublic». У канцэрце прымуць удзел беларускія гурты «Рокаш» і «Partyzone», чые альбомы таксама выйшлі ў гэтым годзе, і «Unia».