У Мінску прайшла вечарына памяці Анатоля Сыса
27 кастрычніка у Мінску адбылася музычная вечарына памяці Анатоля Сыса.
Мерапрыемства прайшло ў Літаратурным музеі М.Багдановіча ў камерным фармаце з-за каронавіруса, таму на імпрэзе прысутнічала каля 30 слухачоў. Перад прысутнымі выступалі Аляксандр Памідораў, Яўген Барышнікаў, Алег Хаменка і Андрэй Мельнікаў.
Аляксандр Памідораў падзяліўся думкай, што Анатоль Сыс — гэта Янка Купала ХХ-ХХІ стагоддзя.
Яўген Барышнікаў выканаў свае песні ў лампавай атмасферы без святла.
Алег Хаменка звярнуў увагу слухачоў на моц Анатоля Сыса ў веданні беларускіх традыцый, у неверагодным адчуванні Сыса беларускага фальклору.
Андрэй Мельнікаў ўзгадаў Анатоля Сыса, як чалавека, які да ўсіх людзей ставіўся з павагай і ў якога не было "ізгоеў".