У Гомелі пройдзе беларускамоўная ялінка для дзяцей

Ялінка «Пра казу, Пятра і Каляды» — адзінае ў Гомелі святочнае мерапрыемтсва, якое праходзіць на беларускай мове.

img_20181229_122329_1024x768.jpg

У гэтую суботу, 5 студзеня, у Гомелі для дзяцей пакажуць беларускамоўную ялінку «Пра казу, Пятра і Каляды» паводле аўтарства Ігара Кузьмініча.
Прэм’ера адбылася напярэдадні святаў у філіяле Веткаўскага музея. Загадчык філіяла Пятро Цалка гаворыць, што казку адаптавалі да батлейкі:
— Самае важнае, што ва ўсім гэтым удзельнічалі дзеткі і бацькі, якія прыйшлі. Гэта адзін з самых асноўных фактараў нашага музея, аснова працы, каб наведвальнік быў яшчэ і актыўным удзельнікам.
Бацькі, якія прывялі дзяцей, заўважаюць, што хацелі далучыць іх да беларускай культуры. Па словах бацькоў, беларускамоўныя імпрэзы надоўга застаюцца ў памяці дзяцей. Аднак на ранішніках у садках няма нічога і блізка звязанага з беларушчынай.
Паводле racyja.com