Тыдзень памяці пра Васіля Быкава распачынаецца на Ушачычыне
Сёння распачнецца тыдзень памятных мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя Васіля Быкава на яго малой радзіме.
Тыдзень памятных мерапрыемстваў "На сцяжынцы жыцця", прысвечаных 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, стартуе сёння, 17 чэрвеня, на яго малой радзіме — Ушаччыне, паведамляе zviazda.by.
Асноўнымі месцамі правядзення мерапрыемстваў стануць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтр Ушачы. На працягу тыдня пройдуць выставы пра жыццё і творчасць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасць земляка.
У Кубліцкай бібліятэцы ўдзельнікі "Літаратурнай гасцёўні" абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны ў творчасці.
У дзень нараджэння пісьменніка, 19 чэрвеня, у яго роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесці "Знак бяды", а таксама экскурсіі па музеі-сядзібе.