Святлана Алексіевіч выступіць сёння ў Палацы Рэспублікі
У малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску сёння, 14 красавіка, а 16-й гадзіне пачнецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Святлана Алексіевіч на Свабодзе». У сустрэчы прыме ўдзел і сама пісьменніца.

Гэта будзе яе першы публічны выступ у сталіцы пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.
Арганізатарамі імпрэзы выступілі Радыё «Свабода» і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уваход на вечарыну будзе адбывацца толькі па запрашэннях.