Смачныя гісторыі мінчукоў — заўтра ў галерэі "Ў"
Запрашаем 17 чэрвеня (серада) а 19-й гадзіне ва ўнутраны дворык галерэі "Ў".

Сумесна з арганізацыяй GeoAIR у рамках праекта S.M.A.R.R.R.T.
У працяг нашага кулінарна-гістарычнага праекта запрашаем на прэзентацыю публікацыі з рэцэптамі смачнага Мінска, а таксама невялікі кулінарны фестываль.
Вы можаце таксама прынесці сваю страву, пачаставаць удзельнікаў фестывалю і падзяліцца адной са сваіх сямейных гісторый.