Сёння паэт Някляеў чытае вершы ў Варшаве
17-га (аўторак) снежня а 19.00 у Беларускім Доме ў Варшаве (Вейска, 13-3) адбудзецца доўгачаканая літаратурная вечарына паэта Уладзіміра Някляева і прэзентацыя кнігі "Знакі прыпынку".
Адмысловыя госці:
Вядомы перакладчык з беларускай на польскую Чэслаў Сэнюх
Старшыня польскага ПЭН-цэнтру, перакладчык Адам Паморскі
Літаратар, дзеўка-паэт-неба Валярына Кустава
таксама чакаюцца «белае віно і чырвонае – кожнаму сваё» (с)
Адмысловыя пункты праграмы:
- Уладзімер Някляеў прэзентуе сваю новую кнігу " Знакі прыпынку"
- Уладзімір Някляеў раскажа, хто стаў прататыпам акторкі Яблонскай з легендарнай паэмы «Паланэз», як ён вывучыў польскую мову і чаму год жыў у Польшчы, пачытае вершы пра
«Лазенкі» і Мост Панятоўскага
- таксама ў праграме абмеркаванне, дыскусія і Вашы пытанні
- магчымасць набыць кнігі паэта, атрымаць гарачыя зімовыя аўтографы і парукацца з жывым класікам
- прыемныя нечаканкі для гасцей
Нарэшце Някляеў выступіць менавіта як ПАЭТ!
Суполка імпрэзы ў ФБ: https://www.facebook.com/