Сяргей Балахонаў распавядзе пра «беларускіх феніксаў і аднарогаў»
Таварыства беларускай мовы запрашае на творчую сустрэчу з яскравым пісьменнікам Сяргеем Балахонавым, якая пройдзе ў офісе ТБМ у Менску ў панядзелак 18 жніўня а 18:00 па адрасе: вул. Румянцава, 13 (каля ст. м. «пл. Перамогі»). Пісьменнік абяцае распавесці пра «беларускіх феніксаў і аднарогаў».
![balachonau.jpg balachonau.jpg](/img/v1/news/full/balachonau.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Даведка: Сяргей Аляксандравіч Балахонаў — беларускі пісьменнік; працуе ў плыні постмадэрнізму.
Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 працуе настаўнікам гісторыі і грамадствазнаўства ў Гомелі.
Аўтар кніг «Імя грушы» і «Зямля пад крыламі фенікса».