Рэкордная зацікаўленасць маладых піяністаў XVII Міжнародным конкурсам імя Шапэна

450 піяністаў з 45 краін даслалі заяўкі на ўдзел у XVII Міжнародным конкурсе піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. Рэкордная зацікаўленасць значна большая, чым 5 гадоў таму, калі прыйшлі 353 заяўкі. Заяўкі прымаліся да 1 снежня 2014 г.



p.jpg

Сярод кандыдатаў пераважаюць піяністы з Далёкага Усходу. Арганізатары конкурсу атрымалі 88 заявак з Японіі (на 31 больш у параўнанні з апошнім конкурсам), 77 – з Кітая (і Тайваня) і 56 – ад польскіх піяністаў. Шматлікую групу складаюць таксама прадстаўнікі Паўднёвай Карэі – 47 заявак, Расіі – 35 заявак і ЗША – 34 заяўкі.

Дасланыя піяністамі заяўкі і відэа з праграмай першага этапу конкурсу будзе ацэньваць Кваліфікацыйная камісія, якую ўзначаліць праф. Катажына Папова-Зыдрань. Прозвішчы 160 піяністаў, якія прымуць удзел у далейшым адборы – ён пройдзе ў Варшаве ў перыяд з 13 па 24 красавіка – будуць аб’яўлены да 9 сакавіка 2015 года. Польскім піяністам пападанне на кастрычніцкі конкурс без неабходнасці ўдзелу ў адборы гарантуюць першыя два месцы ў Агульнапольскім конкурсе піяністаў  імя Ф. Шапэна, які адбудзецца ў Варшаве ў перыяд з 31 студзеня па 8 лютага 2015 года.

Згодна з рэгламентам да ўдзелу ў конкурсе будуць выбраны 80 піяністаў, якія нарадзіліся ў перыяд з 1985 па 1999 год. Ацэньваць іх будзе міжнароднае журы на чале з праф. Катажынай Паповай-Зыдрань. У склад журы ўвайшло шмат лаўрэатаў конкурсу, між іншым: Адам Харасевіч (Першая прэмія, 1955), Марта Аргерых (Першая прэмія, 1965), Гарык Олсан (Першая прэмія, 1970), Данг Тхай Шон (Першая прэмія, 1980) і самы малады з іх, дэбютант у ролі члена журы, Юндзі Лі (Першая прэмія, 2000).

За ходам конкурсу можна будзе сачыць ва ўсім свеце ў рэжыме анлайн у формаце патокавага відэа на сайце http://konkurs.chopin.pl, а таксама з дапамогай спецыяльна створанага дадатку для мабільных прыстасаванняў.

clip_image001.png

 Bank Zachodni WBK –
Мецэнат XVII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна

(г. Варшава, 2015)

www.minsk.msz.gov.pl