Прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша "Гарады Беларусі на старых паштоўках” і “Адсюль наш род, тут мой прычал”
Заўтра, 27 траўня ў 15.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша "Гарады Беларусі на старых паштоўках” і “Адсюль наш род, тут мой прычал”.

У імпрэзе возьмуць ўдзел аўтар кніг — Вячка Целеш, прадстаўнікі арганізатараў мерапрыемства, а таксама прагучаць песні ў выкананні барда Алеся Камоцкага.
Прэзентацыя адбудзецца:
27 траўня 2015 г., 15.00, Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 116)
МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”