Пастка на «Белсаце»

Новы фільм тэлеканалу «Белсат» з цыклу «Невядомая Беларусь» — «Пастка», які складаецца з дзвюх частак з красамоўнымі падзагалоўкамі: «Пастка для апазіцыі?» і «Пастка для прэзідэнта?» — аналізуе гэтыя падзеі 19 снежня 2010 года і тэндэнцыі, што сталіся іхным фонам, на падставе версіяў палітыкаў і палітолагаў.

Новы фільм тэлеканалу «Белсат» з цыклу «Невядомая Беларусь» — «Пастка», які складаецца з дзвюх частак з красамоўнымі падзагалоўкамі: «Пастка для апазіцыі?» і «Пастка для прэзідэнта?» — аналізуе гэтыя падзеі 19 снежня 2010 года і тэндэнцыі, што сталіся іхным фонам, на падставе версіяў палітыкаў і палітолагаў.

Свае версіі ды каментары агучваюць аналітыкі Уладзімір Мацкевіч, Раман Якаўлеўскі, Вадзім Гігін, палітык Сяргей Калякін, колішні дарадца прэзідэнта Расіі Андрэй Іларыёнаў і былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.
Першы фільм «Пастка для апазіцыі?» «Белсат» паказаў 18 лістапада, у пятніцу, а 20.25. Паўторы 23 лістапада а 17:25 і 24 лістапада а 11:50 і а 16:25. «Пастка для апазіцыі?» даступны на сайце «Белсату» для он-лайн прагляду і спампоўвання.
Прэм'ера другога, «Пастка для прэзідэнта?», адбудзецца роўна праз тыдзень — 25 лістапада а 20:30.
Фіналам першага фільму, «Пастка для апазіцыі», сталі падзеі 19 снежня 2010 года, якія выразна, як ніколі раней, паказалі палітычнае аблічча дзяржавы. Новы фільм дылогіі паказвае вынікі таго векапомнага дня: самыя маштабныя рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі ды структураў грамадзянскай супольнасці, разрыў стасункаў з Захадам, скрайняя эканамічная і палітычная залежнасці ад Расіі. З першых дзён Лукашэнкі пры ўладзе Крэмль ажыццяўляў спецаперацыі дзеля падтрымання ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму. Галоўная мэта гэтых спецаперацыяў — усталяваць поўны кантроль над усёй унутранай і вонкавай палітыкаю Беларусі ды ўмантаваць беларускую эканоміку ў расійскую. Аднак 19 снежня ў пастку трапіла не толькі дэмакратычная апазіцыя, але і... яе галоўны супраціўнік — Лукашэнка. Другі фільм дае адказ на пытанне, чаму і якім чынам Лукашэнка стаў такім жа палітычным закладнікам, як і ягоныя пераследаваныя судом апаненты.
Чытайце болей пра фільм на «Белсат TV»