Пасля доўгага маўчання: група Pet Nihil выпусціла новы альбом
Беларуская панк/хардкор група Pet Nihil пасля 9 гадоў маўчання выпусціла трэці па ліку «электрычны» альбом пад назвай “Spit”. У рэліз, які адбыўся 21 студзеня 2014 года года на афіцыйным сайце гурта petnihil.com, увайшло 14 кампазіцый, якія адлюстроўваюць асноўныя ідэі калектыву: свабоду асобы і выбару.
Вокладка альбому “Spit” гурта Pet Nihil
Новы альбом, над якім музыкі працавалі каля года, быў запісаны ў жніўні 2013 года ў польскай студыі "No Fear Records", і істотна адрозніваецца ад ранняй творчасці Pet Nihil як па гучанні, так і па стылі.
— Шмат што змянілася з сярэдзіны 2000-х. І, на жаль, шмат што не ў лепшы бок. Але мы вярнуліся, і наш
альбом — гэта плявок (spit — плявок з англ.) у морду ўсім, хто спрабуе паставіць людзей на калені, і ўсяму, што робіць свет горшым! — паведаміў нязменны лідэр каманды Юры Лакціонаў .
Альбом запісаны на дзвюх мовах (рускай — для краін СНД і англійскай — для астатняга свету) і даступны для вольнай запампоўкі па ліцэнзіі Creative Commons Attribution.
Група Pet Nihil заснавана ў Гродне ў 2000 годзе, у актыве мае тры альбома («Tanatos», 2001; «Saint Lie», 2004), у тым ліку адзін акустычны («Acoustic», 2010). У бліжэйшыя планы музыкаў ўваходзяць канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Беларусі і Польшчы, а таксама выпуск кліпа на песню “Урод”.
Бліжэй пазнаёміцца з творчасцю гурта Pet Nihil, а таксама спампаваць новы альбом можна на афіцыйным сайце гурта petnihil.com