Памяці таварыша
З глыбокім смуткам паведамляем, што на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Бірукоў.
Старшы выкладчык Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча Мікалай Мікалаевіч Бірукоў быў у ліку тых афіцэраў, якія ў 1980-х гадах далучыліся да руху за дзяржаўную незалежнасць
Беларусі. Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўных сябраў Беларускага згуртавання вайскоўцаў — грамадскай арганізацыі, якая выступала за стварэнне самастойнага беларускага войска.

8 верасня 1992 года — у Дзень вайсковай славы — Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасць Беларусі.
З пачатку 1990-х гадоў Мікалай Бірукоў далучыўся да беларускага сацыял-дэмакратычнага руху, стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Быў міжнародным сакратаром Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады).
За сваю патрыятычную дзейнасць Мікалай Бірукоў зведаў рэпрэсіі з боку генералітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу.
Выказваем глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Мікалаевіча, усім яго сябрам.
У нашай памяці Мікалай Бірукоў назаўсёды застанецца як надзейны і шчыры таварыш, які канца свайго жыцця захаваў вернасць Бацькаўшчыне і ідэалам дэмакратыі.
Уладзімір Барадач, Леанід Дзейка, Анатоль Гурыновіч, Валер Костка, Віталь Малашка, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Станкевіч, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Суднік, Алег Трусаў, Сяргей
Чыслаў