Новае імя ў літаратуры

У галерэі “Ў адбылася прэзентацыя дэбютнай кнігі Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам.

Яшчэ зусім нядаўна “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам была адзначана прэміяй імя Максіма Багдановіча, а ўжо выйшаў у свет і першы зборнік маладога празаіка. Кніга прысвечана тэме рэпрэсій у мінулым і ў сучаснасці, зусім не новай, але ў нашай краіне заўсёды актуальнай.

7d3010c11d08cf990b7614d2c2ca9098.jpg

Прэзентацыя, нягледзячы на выходны дзень, сабрала нямала людзей розных узростаў. Якія, дарэчы, ледзь умясціла гасцінная зала кнігарні. Мерапрыемства прайшло традыцыйна для такіх сустрэч: брутальны вядучы, добрыя словы і пажаданні, чытанне аўтарам сваіх твораў і аўтограф-сесія. Не зусім звычайным для невялікага памяшкання кнігарні стала выступленне гурта “Верасень, якое, аднак, выдатна ўпісалася ў фармат прэзентацыі. Панавала цёплая атмасфера, нават камерная, нягледзячы на вялікую колькасць гасцей.
Разышоўся амаль увесь тыраж кнігі, зразумела ж, з аўтографам аўтара. А тое, што засталося, можна набыць у кнігарні “ЛогвінаЎ і ацаніць талент новага беларускага пісьменніка.

1.jpg