Новае гучанне "Апокрыфу" Максіма Багдановіча
Кожны кампазітар марыць напісаць “Свадзебку Стравінскага. Так сказала Ларыса Сімаковіч, два гады таму ажыццявіўшы сцэнічную версію “Свадзебкі І. Стравінскага, чым павялічыла рэестр увасобленых на тэрыторыі Беларусі балетных партытур кампазітара. А сёлета, вярнуўшыся ў іпастась кампазітара, стварыла маштабнае сцэнічнае палатно на аснове маленькай прыпавесці Максіма Багдановіча “АПОКРЫФ.
Кожны кампазітар марыць напісаць “Свадзебку Стравінскага. Так сказала Ларыса Сімаковіч, два гады таму ажыццявіўшы сцэнічную версію
“Свадзебкі І. Стравінскага, чым павялічыла рэестр увасобленых на тэрыторыі Беларусі балетных партытур кампазітара. А сёлета, вярнуўшыся ў іпастась
кампазітара, стварыла маштабнае сцэнічнае палатно на аснове маленькай прыпавесці Максіма Багдановіча “АПОКРЫФ.
Прэм'ера спектакля, дзе персанажы Багдановічавай прыпавесці — Народ, Хрыстос, Апосталы, Музыка — выйдуць на сцэну ў новым абліччы, набыўшы новае музычнае
жыццё, адбудзецца 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі . Выканаўцы — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча
пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь — мастацкі кіраўнік і дырыжор
Наталля Міхайлава, фальклор-тэатр “Госьціца, артысты і майстры беларускай сцэны.
“АПОКРЫФ загучаў. Стаў музыкай. Мелодыямі і
гімнамі сталі пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: “Хрыстос ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі….
Апосталы, Музыка, Народ са сцэны Вялікай залы Белдзяржфілармоніі будуць спяваць пра красу васілька і важкасць коласа, пра тое, што “няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць
спажытак дзеля душы. А голас Хрыста з незямных вышынь магутным гімнам сыдзе да свайго народа, зазірне ў вочы, запытаецца....
Незабяспечаны ні выпрабаваннем часу, ні пастановачнай “абкаткай, ні стандартам гучнага замежнага імя, адмысловы беларускі “прадукт з беларускімі калектывамі і
выканаўцамі выклікае павагу і захапленне.