MuzzicLETO ў Батанічным садзе. Пастскрыптум
Атмасферныя рэлакс-вечары «MuzzicLETO ў Батанічным садзе» ў разгар цёплага сезона сабралі ў самым маляўнічым кутку Мінска дзясяткі тысяч чалавек. Своеабсаблівы пастскрыптум упадабанага мінчукамі праекта — гэта магчымасць улавіць і запомніць як сыходзіць лета, правесці рамантычны музычны вечар сярод дзіўных прыродных ландшафтаў і прагуляцца па зялёным аазісе пасярод мегаполіса.
Батанічны сад, скарбніца больш чым 14 тысяч раслін, сабраных з усяго свету, на гэты раз запрашае ўбачыць дэкаратыўныя калекцыі вяргіняў, гладыёлусаў, хрызантэм, адналеткаў і водных лілей на возеры. Як і на папярэдніх вечарах MuzzicLETO, гасцей чакае фуд-зона з арыгінальнымі закускамі і напоямі, а музычная праграма, якая будзе суправаджаць мінчан і гасцей сталіцы ў гэтыя цёплыя вечары, правядзе скрозь часы і жанры. У праграме: піянеры новага беларускага соўла, якія ўпэўнена рухаюцца па канцэртных пляцоўках краіны, група Dee Tree, ансамбль салістаў «Парціта» з цудоўнай класікай і майстры фольк-ф'южн — легендарнае этна-трыа «Троіца».
Праграма
22 жніўня, 19.00BODY & SOUL @ DEETREEФанк і соўл для душы і цела ад групы Dee Tree
29 жніўня, 19.00«ВРЕМЕНА ГОДА» Вівальдзі +Ансамбль салістаў «Парціта» выканае шэдэўры Вівальдзі, Бакерыні і Гендэля. Саліст — Алег Яцына (скрыпка)
5 верасняФольк-містэрыя з этна-трыа «Троіца»18.00 Інтэрактыўная выстава аўтэнтычных беларускіх народных інструментаў з музея Івана Кірчука19.00 Канцэрт этна-трыа «Троіца»
Уваход на ўсе мерапрыемствы праграмы — па квітку ў Цэнтральны батанічны сад (набываецца на месцы).
Рэкамендуецца ўзяць плед, покрыва або турысцкі кілімок для зручнага размяшчэння ў глядзельнай зале на траве пад адкрытым небам.
Дата і час пачатку мерапрыемстваў могуць быць зменены ў сувязі з ўмовамі надвор'я.