Мінск, ровары, АЭС. Чытка п'ес 26-27 кастрычніка ў РТБД
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі гатовы прэзентаваць новыя п'есы, напісаныя на лабараторыі «Открывачка-2»! Адна з іх аб роварах і Мінску, іншая — пра АЭС.
Уваход бясплатны, рэгістрацыя па спасылцы. Пачатак мерапрыемства: 2019/10/26.
П'еса «Сёння ветрана»
Аўтар: Юля Лісіца (Yulia Lisitsa)
Немагчыма цалкам абстрагавацца ад навакольнага свету і атрымаць абсалютную незалежнасць, але імкнуцца да свабоды пакуль яшчэ ніхто не забараняў. Для Алены і Віці свабода — гэта педалі, веласіпедны званок і вецер у валасах. Калі абставіны заціскаюць у ціскі і дыхаць становіцца невыносна, героі не плывуць па плыні, яны выскокваюць на сустрэчку.
П'еса «Les atomiques або І ўсё ж яна свеціцца"
Аўтар: Аліна Бурая (Alina Buraya)
Як жыць побач з АЭС? Што прынясе яе будаўніцтва? Працоўныя месцы ці праблемы з экалогіяй, бяспекай, нараджальнасцю? Мэрфі (Кіліан або Эддзі — не важна, як больш падабаецца), які суправаджае нас ўсю гісторыю, вядома, не дасць адказаў на гэтыя пытанні, як не дасць іх і Галава, якая гаворыць на тэлеэкране. Не так важна, дакументальнае гэта расследаванне або псеўдадакументальны калаж, галоўнае — вырашыць для сябе, хто ты ў гэтай гісторыі: Кірыл Іваноў з групы «СБПЧ» або Панда, тая, што жве бамбук, з роліка на Youtube. Галоўнае не заблытацца.
З апісаннямі астатніх тэкстаў можна пазнаёміцца на старонцы Цэнтра беларускай драматургіі.
Адрас: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44).Па ўсіх пытаннях па тэл. 375.296.463.836.