Мінск — на першым месцы ў рэйтынгу гарадоў, вартых наведвання ў 2019 годзе

Будучыя Еўрапейскія гульні, 30-дзённы «бязвіз» і непаўторная атмасфера Верхняга горада вывелі Мінск на першае месца рэйтынгу гарадоў, абавязковых для наведвання у 2019 годзе, які склала ўплывовая брытанская газета Independent, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

minsk_city_4.jpg

Заходнія турысты, якія наведваюць беларускую сталіцу «здзіўлены тым, наколькі чыстым, бяспечным і прыязным адчувае сябе Мінск», канстатуе выданне. Пры гэтым, як адзначаецца ў публікацыі, нумар у хостеле з самым высокім рэйтынгам Trinity каштуе ўсяго 25 фунтаў стэрлінгаў.
Гэтым летам мадэрнізаваны стадыён «Дынама» стане цэнтрам спартыўных спаборніцтваў, але Еўрапейскія гульні-2019 — толькі адна з прычын, па якой варта здзейсніць паездку ў Мінск, піша Independent. У прыватнасці, абавязкова трэба наведаць адноўлены Верхні горад з яго мноствам ўтульных кафэ і бараў. Астатняя частка горада — «гэта доўгія праспекты, неакласічныя палацы і велічныя плошчы», адзначае выданне.
Акрамя Мінску Independent рэкамендуе ўбачыць Ратэрдам (Нідэрланды), Сітжэс (Іспанія), Арль (Францыя), Сараева (Боснія), Рым (Італія), парыжскі Дыснэйлэнд, Бялград (Сербія), Венецыю (Італія), Брысталь (Вялікабрытанія).