Міхаіл Баярын: Трэба стварыць дзверы ў беларускую культуру
Трэба стварыць дзверы ў беларускую культуру, кажа філосаф і санскрытолаг Міхаіл Баярын. Сучасны чалавек не мае часу вывучаць мову па слоўніках, зараз патрэбны новыя тэхналогіі, сцвярджае ён.
Фота eurobelarus.info
Але перш за ўсё трэба перабудаваць саму мову, абапіраючыся на новы крытэр беларускасці. І такі крытэр — прынцыпы словаўтварэння, кажа Міхаіл Баярын:
— Дазволіць свабоднае словаўтварэнне ў беларускай мове паводле агульных прынцыпаў, як гэта ёсць у санскрыце.
Амбіцыйная ідэя будзе ўвасоблена ў двух формах. Больш традыцыйнай — падручнік граматыкі, і больш сучаснай — сайце, які будзе генераваць формы беларускіх словаў.