“Маленькі прынц” упершыню на беларускай сцэне

Упершыню на сцэне беларускага тэатра оперы і балета будзе прадстаўлены балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава.



1018028337.jpg

© Sputnik/ РИА Новости

Прэм'ера спектакля ""Маленькі прынц" адбудзецца 1 лістапада ў Мінску. Балет "Маленькі прынц" быў створаны беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым ў 1981 годзе. І ўжо ў 1982 годзе ў Хельсінкі адбылася яго сусветная прэм'ера.У 1983 балет Яўгена Глебава быў пастаўлены Генрыхам Маёравым ў Маскве ў Вялікім тэатры. Адны з галоўных партый тады выканалі Ніна Ананіяшвілі, Аляксей Фадеечаў. У тым жа 1983 прэм'ера "Маленькага Прынца" адбылася ў Горкаўскім тэатры, пастаноўку ажыццявіў легендарны Атар Дадзішкіліані, які паставіў да гэтага і іншыя балеты Яўгена Глебава на сцэне беларускага тэатра: "Альпійскую баладу" і "Тыля Уленшпігеля".

У 1990 годзе з поспехам прайшла прэм'ера балета "Маленькі Прынц" ў пастаноўцы Ігара Чарнышова ў Самарскім тэатры.

І толькі ў гэтым годзе, 1 лістапада балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава будзе прадстаўлены на сцэне беларускага тэатра оперы і балета.

Харэограф-пастаноўшчык Аляксандра Ціхамірава распавяла чытачам, як ідзе падрыхтоўка новага спектакля.

"Для любога балетмайстра — шчасце працаваць з такім музычным матэрыялам і рабіць бачнай музыку, насычаную такой прыгажосцю і яркімі вобразамі. Калі паўстала пытанне аб новым лібрэта, мы звярнуліся з прапановай аб супрацоўніцтве да Ларысы Васільеўны Глебавай — удаве кампазітара, якая як ніхто ведае творчасць і асобу Яўгена Аляксандравіча, яна аўтар кнігі пра кампазітара "Душы сярэбраныя струны". Наш спектакль — новы погляд і на музыку Глебава, і на гісторыю, расказаную Антуанам дэ Сэнт-Экзюперы", — распавяла харэограф Ціхамірава.

Пастаноўку спектакля ажыццяўляюць дырыжор Алег Лясун, народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў. Аўтар лібрэта — Ларыса Глебава, Аляксандра Ціхамірава.

sputnik.by