Лепшыя альтэрнатыўныя гурты выступяць на пікніку-фэсце пад Мінскам
1 жніўня ў 35 кіламетрах ад Мінска пройдзе другі штогадовы «Дружба Festival». У гэтым годзе на дзвюх сцэнах опэн-эйра выступяць самыя актуальныя гурты: "J-Морс", "Трубяцкой", "Серебряная Свадьба", "Nizkiz", а таксама "Крама" і "Drum Ecstasy", якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні.
«Дружба Festival» заявіў пра сябе ў 2014 годзе: на першы фестываль прыехала больш за 3000 чалавек, а яго галоўнай разынкай стала атмасфера, адчуць якую можна, калі паглядзець гэты відэаролік
Апроч канцэртаў наведвальнікаў фэсту чакаюць арт-кірмаш, атракцыёны для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы, летнія гульні, конкурсы і многае іншае.
Месцам правядзення фестывалю стане Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава", які знаходзіцца непадалёк ад Дзяржынска і акрамя фестывальнай пляцоўкі ўключае ў сябе заасад, рэкрэацыйную зону і музейны комплекс.
Квіткі на «Дружба Festival» можна набыць на сайтах білетных аператараў, іх кошт на дадзены момант складае 280 тысяч рублёў. Па меры набліжэння мерапрыемства кошт на квіткі будзе расці.
Сачыце за навінамі фестывалю ў інтэрнэце:
Група Вконтакте: vk.com/drufest
Група Facebook: facebook.com/drufest
"Дружба Festival" — самы цёплы фестываль лета!