Квэсты, Volski, рок-н-рол: праграма беларускага рок-фестывалю «Наш дзень»
У суботу 30
чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца першы
беларускі рок-фестываль «Наш дзень».
Арганізатары абвясцілі чаргу выступаў музыкаў і забаўляльную праграму.
Музычная частка
Музычны лайн-ап фестывалю складаюць 12 лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі, а таксама пераможцы конкурсу маладых гуртоў. Модныя беларускія гурты і сапраўдныя легенды побач. Гучныя гітарныя рыфы і шчырая лірыка. Калі вы апошні раз бачылі столькі выбітных беларускіх музыкаў на адной сцэне? Пытанне з відавочным адказам.
Расклад выступаў:
12:00 — пераможцы конкурсу 13.00 — B:N: 13.30 — Мутнаевока 14.10 — Пятро Клюеў 14.50 — The Superbullz 15.40 — Зміцер Вайцюшкевіч 16.20 — Neuro Dubel |
17.00 — Крама 17.50 - Akute 18.30 — Nizkiz 19.20 — Дай дарогу 20.10 — Dzieciuki 21.00 — Volski
|
Забавы і пляцоўкі
· Фудкорт — піва («Беларуская карчма»), беларуская кухня, кебабы, хот-догі, кава, гарбата ды інш.
· Quvalda — беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасцю, галаваломкамі ды інш.
· Дзіцячая пляцоўка — батут, актыўныя гульні, беларускія настолкі, лук, коні ды інш.
· ГА «Эгіда» — кожны будзе мець магчымасць узяць сабе бяздомнага коціка ці сабачку.
· Кірмаш рамеснікаў — вырабы з дрэва, саломкі, металу, гліны і г.д.
· Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі — LSTR, Symbal.by, «Князь Вітаўт», «Мой модны кут».
· Зона НДА — шматлікія адукацыйныя, культурныя, экалагічныя, грамадскія ініцыятывы, у тым ліку майстар-класы па лічбавай бяспецы, экалагічным ладзе жыцця і шведскай мове.
· Футбольная зона — ФК «Тарпеда Мінск».
Як даехаць
· Пляцоўка: Музей народнай архітэктуры і побыту за вёскай Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»).
· На ўласным аўто (будзе паркоўка) ці ровары.
· Прыгараднымі аўтобусамі ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя».
· Гарадскім аўтобусам №170Э ад АС «Паўднёва-Заходняя», які спыняецца на прыпынках метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка».
· Маршрутным таксі 1277-тк ад станцыі метро «Пятроўшчына».
· Дадатковым аўтобусам №203Э ад станцыі «Паўднёва-Заходняя» (праз метро «Пятроўшчына»).
· З 22.00 да 23.00 ад музея ў бок гораду будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы, на якіх можна будзе даехаць да мятро «Малінаўка».
· Прыватны трансфер на фестываль і з фестываля — падрабязней тут: https://vk.com/@understage-transfer-nash-dzen.
Квіткі
Квіткі на фэст у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама на ўваходзе. Падрабязная інфармацыя пра фэст на старонках у Facebook і VK. Інфалінія: (033) 661 14 32.