Кнігарня «логвінаЎ» апячатаная. Ідзе «падатковая праверка»
Як паведамілі прадстаўнікі папулярнай кнігарні, да іх прыйшла пазапланавая фінансавая праверка падатковых служб. Са словаў супрацоўнікаў кнігарні, праверка была арганізаваная на замову Міністэрства інфармацыі.
![lohvinuay7891234.jpg lohvinuay7891234.jpg](/img/v1/news/full/lohvinuay7891234.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычым кнігарню на час праверкі апячаталі, яна не працуе. Гэта нешта выключнае пры падобных працэдурах.
«Мае месца пэўнае парушэнне. Ёсць падставы — указ №510. Кіраўніцтва арганізацыі ведае, ім выстаўлена патрабаванне прад’явіць дакументы. Праверка будзе цягнуцца да 3 дзён», — паведаміла «Нашай Ніве» начальніца інспекцыі МПЗ у Цэнтральным раёне Мінска Таццяна Брачкоўская.
Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва «Логвінаў» выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Кнігарня, што месціцца каля плошчы Перамогі, з'яўляецца папулярным месцам сустрэч моладзі, там часта ладзяцца прэзентацыі кніг.