Канстанцін Райкін падтрымаў «купалаўцаў»
Кіраўнік вядомага маскоўскага тэатра «Сатырыкон» апублікаваў кранальны зварот да беларускіх калегаў на сайце «Эхо Москвы».
Нагадаем, учора з ініцыятывы міністра культуры і прэм'ер-міністра быў звольнены дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка. На знак салідарнасці з ім акторскі калектыў падаў заяву на звальненне, ўдакладняючы, што новы тэатральны сезон адкрыты не будзе.
«Дарагія калегі! Усёй душой і цалкам падтрымліваю вас у вашым пратэсце супраць абуральнай несправядлівасці, жорсткасці і беззаконня. Тэатр закліканы аб'ядноўваць людзей на аснове духоўнасці, сумлення і гуманнасці. Тэатр вызнае любоў і міласэрнасць. Асабліва наш тэатр. Я кажу «наш», маючы на ўвазе тую адзіную культурную прастору, у якой мы гістарычна развіваліся і жывём. Сёння галоўная драматургія разгортваецца на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў. Вельмі важна, што ў гэтым востры спектаклі жыцця вы выступаеце ў ролі прыстойных і смелых людзей», — напісаў Канстанцін Райкін.