Вядомы гітарыст Аніела Дэзідэрыа хутка ў Мінску

Першы ў Беларусі канцэрт лідара сусветнага гітарнага выканальніцтва, лаўрэата міжнародных конкурсаў і фестываляў Аніела Дэзідэрыа прэзентуюць 30 студзеня Пасольства Італіі ў Мінску сумесна з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.



downloadfile_14.jpg

Пасол Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б'янкі адзначыў: "Прадстаўляючы аднаго з лепшых сусветных выканаўцаў — Аніела Дэзідэрыа — у Беларусі, мы імкнёмся пашырыць уяўленне беларускага слухача пра гітарную музыку, якая з'яўляецца неад'емнай часткай італьянскай культуры. Гэты выбар не выпадковы: Дэзідэрыа захапляе гледачоў і пераносіць іх у цудоўны і вытанчаны свет акордаў, арпеджыа і гам. Унікальная манера выканання музыканта спалучае ў сабе павагу да традыцый і наватарскі падыход да інтэрпрэтацыі сучасных аўтараў».

Першы публічны выступ рознабакова развітага і таленавітага Аніела Дэзідэрыа адбыўся ва ўзросце васьмі гадоў, прычым юны гітарыст адразу прадэманстраваў выдатныя музычныя здольнасці.

Маэстра Дэзідэрыа з'яўляецца адным з заснавальнікаў «Сусветнага гітарнага ансамбля» (World Guitar Ensemble), які аб'яднаў 10 таленавітых гітарыстаў розных нацыянальнасцяў. Разам са сваімі братамі Гаэтана і Джэнара ён стварыў групы «Неапалітанская запал» (Passione Napoletana) і «Гарачае танга» (Tango con Passion), у рэпертуары якіх пераважае непаўторная сумесь барочнай музыкі і танга.

Аніела Дэзідэрыа займае пасаду прафесара ў Музычнай кансерваторыі г. Патэнца (Італія) і вядзе актыўную гастрольную дзейнасць, выступае як сольна, так і ў складзе вядомых аркестраў у розных краінах: Швейцарыі, Францыі, Кубе, Германіі, Нідэрландах, Іспаніі, Грэцыі, Італіі, Даніі, Польшчы, Венгрыі, Турцыі, Злучаных Штатах Амерыкі, Калумбіі, Венесуэле, Японіі.

Канцэрт адбудзецца ў суботу, 30 студзеня, а 19.00 у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр. Незалежнасці, 50). Працягласць канцэрта — 1,5 гадзіны з антрактам.

Пасольства Італіі выказвае падзяку за ўклад у праграму культурных мерапрыемстваў у 2016 годзе наступныя прадпрыемствы і кампаніі: ЗТАА «Мікра Лізінг», ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», СП ЗАТ «Мілавіца», ААТ «Сейсматэхніка» (Drillmec), ТАА «Налан», Industria I.T.I., СТАА «Белэкаіндустрыя», банк «Unicredit Banca», ААТ «Прыёрбанк» і кампанію «Тадзіні Каструцыёні».

Паводле прэс-службы Пасольства Італіі ў Мінску