Канцэрт Вайцюшкевіча адмянілі за пару гадзін да пачатку

У Мінску адменены канцэрт з удзелам Зміцера Вайцюшкевіча: гаспадарам кавярні «Містраль» патэлефанавалі з адміністрацыі Ленінскага раёна і прыгразілі закрыццём установы ў выпадку правядзення мерапрыемства.

Сам жа артыст у гутарцы з «Радыё Рацыя» выказаў вялікае расчараванне адносна дзеянняў беларускіх уладаў і ў прыватнасці ідэалагічнай вертыкалі, за якой, па перакананні Вайцюшкевіча, і стаіць адмена сённяшняга выступлення.

— Што тут казаць. 30 чалавек, якія б прыйшлі на канцэрт, перашкодзілі б сённяшняму ладу жыцця ў Беларусі. Як гэта можна каментаваць? Напэўна, я маю права называцца вельмі сур’ёзнай персонай, калі такая ўвага з боку мясцовых уладаў — ідэалагічных, эканамічных, якія збіраюцца ўводзіць санкцыі супраць гэтых «няшчасных» арганізатараў — гаспадароў гэтай кавярні. Ці гэта прыклад для ўсіх астатніх, маўляў, не трэба лезці ў палітыку.
Канцэрт у невялічкай кавярні «Містраль» планаваўся правесці сёння ўвечары. Мерапрыемства асабліва не рэкламавалася — зала ў кавярні можна змясціць каля 50 чалавек.
Са слоў Змітра, меркавалася, што ў «Містралі» пройдзе «душэўны канцэрцік для абранай публікі». Кіраўніцтва кавярні пайшло насустрач, але ўсяго за некалькі гадзінаў да пачатку нечакана паведамілі выканаўцу, што мерапрыемства правесці немагчыма.
Паводле «Радыё Рацыя»