Калядны зварот кнігарні «логвінаЎ»
Дарагія сябры! Кнігарня «логвінаЎ» уступіла ў складаны перыяд сваёй гісторыі...
Як вы, магчыма, ўжо ведаеце, праз месяц нас чакае суд, у выніку якога нас могуць зачыніць. Фармальная падстава – гандаль кнігамі без ліцэнзіі міністэрства інфармацыі. Мы восем разоў
звярталіся ў гэтае міністэрства і кожны раз адмовы рабіліся ўсё больш і больш кафкіянскія. Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс.
Тым не менш, мы адкрытыя для вас. Прыходзьце!
Да канца года вас чакаюць наступныя імпрэзы:
20 снежня. Майстар-клас для дзетак. «Як пабудаваць замак?». Пачатак а 14.
20 снежня. Калядныя чытанні для дарослых з Адамам Глобусам. Пачатак а 20.
21 снежня. Калядныя чытанні для дзетак з Уладзімрам Сіўчыкавым. Пачатак а 14.
22 снежня. Уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшыя пераклады 2013 году. Прэзентацыя серыі «PostScriptum», у тым ліку кніг
«Прыгоды Шэрлака Холмса» і «Падарунак на Каляды» (зборнік святочнага апавядання). Пачатак а 19.
А далей зычым вам вясёлых Калядаў і Новага года!
lohvinau.by