«Калі апошняе дрэва рухнула, калі рэкі атручаны — вы не можаце есці грошы». Пяць кампазіцый пра экалогію

Сёння адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля — ініцыятыва, падчас якой мільёны людзей па ўсім свеце адмаўляюцца ад асабістага транспарту, каб зменшыць выкіды вуглякіслага газу, падтрымаць экалогію і перагледзець свае транспартныя звычкі ў бок дэаўтамабілізацыі і развіцця грамадскага транспарту.

vokladka_126.jpg

 AURORA — The Seed

AURORA — The Seed

AURORA — The Seed

Надзвычайна моцны і пранізлівы да дрыжыкаў трэк нарвежскай фолк-выканаўцы Аўроры Акснэс. Асновай для стварэння кампазіцыі стала старадаўняя індзейская прымаўка «Калі будзе ссечана апошняе дрэва, з'едзена апошняя рыба і атручаны апошні ручай, вы зразумееце, што есці грошы немагчыма». Пра гэта аўтарка распавядае напачатку кліпа да песні. 

Ён пачынаецца павольна, устойліва і паказвае, што кожнаму чалавеку трэба знайсці дарогу ў жыцці і прайсці праз праблемы, як тое зерне, што расце ў зямлі і цягнецца да святла. Аўрора паказвае знішчаныя чалавечай рукой краявіды, і, насупраць, моц стыхіі, красу прыроды ды тое, як чалавек можа абыходзіцца з Зямлёй. Напрыклад, будаваць ветракі замест атрутных для прыроды электрастанцый і дадаваць багата зелені вакол дарог. Поўнае акунанне ў атмасферу, якую хацела перадаць Аўрора, атрымліваецца дзякуючы яе аўтэнтычнаму прырода-friendly стылю. 

Задушы мяне,

Каб мае слёзы сталі дажджом.

Я буду паліваць зямлю, дзе стаю

Каб кветкі змаглі адрасці зноў.

Вы не можаце есці грошы,

Вы не можаце есці грошы!

Калі апошняе дрэва рухнула,

Калі рэкі атручаны,

Вы не можаце есці грошы!

 Дарэчы, Аўрора — даволі папулярная выканаўца і сярод беларускай моладзі. Яе кампазіцыі можна часта пачуць у плэйлістах беларускіх кавярняў.

Слухаць на Spotify

 alyona alyona — Тихо діти сплять

 alyona alyona — Тихо діти сплять

 alyona alyona — Тихо діти сплять

«Ціха дзеці спяць» — сацыяльны маніфест выбітнай спявачкі alyona alyona, якая сёлета прадстаўляла Украіну на Еўрабачанні. Гэта шчыры аповед аб сучасным становішчы ў свеце. Алёна разам з рэжысёрам кліпа Антонам Штукай дэманструюць кадры жорсткіх экалагічных катастроф, аўтамабілізацыі і яе наступстваў, забруджвання паветра, голаду і галечы, вайны на ўсходзе Украіны (песня была прадстаўлена ў 2020 годзе). Пакуль у свеце існуе столькі праблем, з канвеераў зброебудаўнічых фабрык бясконца сыпяцца новыя патроны.

Эмацыйна моцную кампазіцыю Алёна напісала на Балі: выспа паслужыла ідэальным месцам для здымкі кліпа на тэму экалогіі, бо ўваходзіць у 10 самых забруджаных месцаў на планеце. Дзеці ў творы паўстаюць як увасабленне чысціні, адкрытасці і дасведчанасці, а дарослыя як вобраз слепаты, стомленасці і слепаты. 

Выратаваная з разбуранай адэскай шматпавярхоўкі котка. Фота: ДСНС

Выратаваная з разбуранай адэскай шматпавярхоўкі котка. Фота: ДСНС

«Мы ўсе прыйшлі ў гэты свет, каб служыць яму і рабіць яго лепшым. Але ў наш час нават тое, што не мае патрэбы ў паляпшэнні, мы знішчаем, не задумваючыся аб наступствах. Эпоха спажыўцоў, якія жадаюць выкарыстоўваць усё вакол, каб атрымаць кайф і спрасціць сабе жыццё. Мы забыліся, што для сапраўднага шчасця нам не так шмат трэба, што ніякія знешнія даброты не заменяць унутраную пустэчу, мы забыліся, што ўсе зямныя рэсурсы не бясконцыя», — каментуе кампазіцыю сама Алёна. 

А у снах є мораль, поки сієм пісок

Ми вбиваємо Рай.

Ми шукаєм зерно на уламках грунтів,

Але суємо знов у своїй самоті серед стін.

Рушимо все, нищимо все,

Світу океан, нам вже ніби басейн.

Слухаць на Spotify

 Noiзe MC, Монеточка — Живи без остатка

Noiзe MC, Монеточка — Живи без остатка

Noiзe MC, Монеточка — Живи без остатка

Дзве цацкі, выкінутыя капрызнай дзяўчынкай, лёгка і нязмушана паказваюць, колькі ўсяго мы абвыклі штодня выкідваць, колькі вакол нас аднаразовага, пластыкавага, таго, што мы ўвесь час замяняем на такое ж непатрэбнае новае. Ім ужо няма чаго губляць — дзве лялькі будуць вельмі і вельмі доўга распадацца на часціцы, лежачы ў смеццевых кучах — бо пластык наўрад ці раскладаецца хутка. 

Культавы слог Лізы Манетачкі, бадзёры тэмбр Вані і яркая карцінка — усё прыгожа і на сто адсоткаў перадае праблему. 

Среди сумочек и тапочек, трубочек и лампочек,

Обломков и баночек, осколков и карточек;

Среди бирок, этикеток, пакетов и чеков,

Под плакатами с эко-пикетов

И одеялом из лопнутой пупырки,

Под затылки себе мятые бутылки

Подложив, на матрасе в дырках от заржавелых пружин

Мы с тобой конец света перележим!

Слухаць на Spotify 

Monikа Marijа — Viskas Tavo rankose!

Monikа Marijа — Viskas Tavo rankose!

Monikа Marijа — Viskas Tavo rankose!

Сваёй кампазіцыяй «Усё ў Тваіх руках!» адна з найбольш вядомых літоўскіх выканаўцаў Моніка Марыя заклікае людзей, якія нарадзіліся і жывуць у экалагічна чыстых краінах, не закрываць вочы на жахі, што адбываюцца ў астатнім свеце.

Моніка распавяла Delfi, што, жывучы ў Літве, ёй заўсёды здавалася, нібы такая ідэальная экалогія і чыстата ўласцівая кожнай дзяржаве безумоўна. Але варта толькі выехаць у падарожжа з роднай краіны, як адкрываецца празаічная рэчаіснасць — неспасціжныя аб’ёмы смецця, непадкантрольнае забруджванне вады, зямлі і паветра.

На яе перакананне, кожны адказны чалавек павінен цікавіцца і пашыраць свае веды аб сітуацыі ў свеце і не толькі павярхоўна прызнаваць паняцці «пацяпленне» або «змена клімату», але ведаць, якія віды жывёл і раслін знікаюць у выніку, які ўплыў гэта аказвае на нас, наша навакольнае асяроддзе і нашу будучыню, і, самае галоўнае, як кожны з нас можа кожны дзень спрыяць змякчэнню гэтых наступстваў або вырашэнню гэтых праблем. Моніка не выкарыстоўвае аднаразовыя пакеты і тару, адмовілася ад пакупкі непатрэбных рэчаў, перадае сцэнічнае адзенне сваякам і на дабрачыннасць. 

А колькі памылак, і колькі яшчэ памылак мы зробім?

І колькі яшчэ разоў заблукаем у дарозе?

Гэта ўжо не мае значэння, з гэтага часу мы адважымся падняцца.

Усё ў вашых руках!

Усё ў вашых руках!

Слухаць на Spotify

 Джамала, Freel — Коли закінчаться війни

Джамала, Freel — Коли закінчаться війни

Джамала, Freel — Коли закінчаться війни

Падрыў Кахоўскай ГЭС і затапленне Херсоншчыны, знішчэнне Серабранскага лесу і запаведніка «Асканія Нова», атручванне ракі Сейм і спальванне флоры выспы Джыралгач, выкарыстоўванне хімічнай зброі і бясконцы штодзённы ўрон экалогіі — усё гэта дасталося ўкраінскай зямлі.

Нягледзячы на сваю дэпрэсіўнасць і прыгнечанасць, радкі Джамалы і Андрэя Шалімава — гімн дабрыні, перамогі і светлай будучыні. 

Люди не риби, бо люди мають голос

Запам'ятай: люди не риби, люди не голі

Люди не риби, бо люди мають вибір

Бо мають мову, а в моєї мови великий калібр

Коли закінчаться війни,

Коли замовкнуть гармати

Ми всі на вулицю вийдем

І будем разом співати

Слухаць на Spotify