Яўген Літвінковіч прэзентаваў новы кліп на Майдане
Беларус Яўген Літвінковіч прэзентаваў свой новы кліп на песню «Да цябе» на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.
Напярэдадні свайго першага сольнага тура па гарадах Украіны на Майдане прайшла акцыя — флэш-моб «З любоўю да цябе», у рамках якой кіяўляне і госці сталіцы першымі змаглі
ўбачыць новую відэапрацу суперфіналіста шоў «Х- Фактар» Яўгена Літвінковіча на песню «Да цябе».
Да пачатку акцыі на Майдане сабралася досыць вялікая колькасць людзей. Калі на галоўным экране краіны, што знаходзіцца на будынку Саюза Прафсаюзаў Украіны, з'явілася застаўка «З
любоўю да цябе» і пайшоў зваротны адлік часу, пачаўся запланаваны флэшмоб — на працягу хвіліны людзі абдымаліся адзін з адным, абдымалі незнаёмых людзей і казалі добрыя
словы.
Пасля бою курантаў на экране з'явіўся спявак Яўген Літвінковіч са зваротам, у якім прадставіў свой новы кліп на песню «Да цябе», рэжысёрам якога стаў адзін з самых
вядомых украінскіх кліпмэйкераў Аляксандр Філатовіч.
«Сённяшняя акцыя і мой новы кліп — яны аб адным — аб імкненні кахаць і быць каханым, — кажа Яўген Літвінковіч. — Бо нават, здавалася б, простыя абдымкі могуць напоўніць чалавека цяплом і душэўнай радасцю. Дарыце адзін
аднаму каханне і будзьце шчаслівыя!»
Пасля звароту артыст разам з натоўпам прыхільнікаў запусціў у неба мноства белых надзіманых шарыкаў, а затым яшчэ доўгі час раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з тымі, хто сабраўся на
Майдане.
zhodzina.by