Яшчэ адно выдавецтва абвясціла аб ліквідацыі
Беларускае выдавецтва «Лімарыус» пачынае працэс ліквідацыі, паведаміла «Мед*язоне» дырэктар кампаніі Марына Шыбко.
13 траўня Мінінфарм на тры месяцы прыпыніў працу «Лімарыуса» — выдавецтва нібыта парушыла тэрміны апавяшчэння аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
«Лімарыус»,
сярод іншага, выпускаў кнігі палітолага Аляксандра Фядуты — аднаго з
абвінавачаных па справе аб «захопе ўлады» і замаху на Аляксандра Лукашэнку.
Сёння таксама стала вядома аб пачатку ліквідацыі выдавецтва «Галіяфы».